viasna on patreon

Барысаў: Букаса зарэгістравалі, а Салаша не

2008 2008-09-04T11:18:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

3 верасня ў другой палове дня Цэнтральная выбарчая камісія разглядала скаргі на адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты па Менскай вобласці. Скаргі паступілі, у прыватнасці, ад рэдактара газеты «Борисовские новости» Анатоля Букаса (Барысаўская гарадская выбарчая акруга №62) і сябра Партыі БНФ, намесніка дырэктара аддзела грамадскіх сувязяў ГА "Міжнароднае інфармацыйна-аналітычнае агенцтва "Еўрапейская хваля" Сяргея Салаша (Барысаўская сельская выбарчая акруга №63).

У выніку ЦВК пад старшынствам Лідзіі Ярмошынай прызнала абгрунтаванай скаргу толькі аднаго прэтэндэнта - Анатоля Букаса, якому акруговай камісіяй было адмоўлена з-за нібы няправільнага запаўнення дэкларацыі аб прыбытках.

Такім чынам, у Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62 стала тры кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ. Гэта Анатоль Букас і раней зарэгістраваныя ў гэтай якасці Віктар Гарбачоў і Віктар Гумінскі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства