viasna on patreon

Актывістаў «Маладога Фронту» выключаюць з навучальных установаў

2005 2005-05-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18-гадовы актывіст “Маладога Фронту” Кірыл Шымановіч - навучэнец юрыдычнага каледжу Беларускага дзяржаўнага універсітэту, адседзеў 10 сутак арышту за ўдзел у “Чарнобыльскім шляху”. Пасьля выхаду з турмы ён даведаўся аб выключэньні з каледжу па загадзе міністэрства адукацыі, нягледзячы на выдатную вучобу і паводзіны.

Днямі з жодзінскага політэхнічнага каледжу беспадстаўна выключылі непаўнагадовага Сяржука Мурашку. Яго затрымалі падчас разгону Чарнобыльскага Шляху, пасьля чаго ён правёў суткі ў спэцпрыёмніку на Акрэсьціна.

Адміністрацыя жодзінскай сярэдняй школы, дзе вучыцца “маладафронтавец” Алесь Смольскі, прапанавала яго бацькам перавесьці сына ў іншую школу. Алеся Смольскага затрымалі ў Менску ў часе разгону акцыі 26 красавіка. Нядаўна Алеся бясчалавечна выключылі з сувораўскай вучэльні за сяброўства ў “Маладым Фронце” і збор подпісаў за перайменаваньне навучальнай установы.

Ад перасьледу пацярпелі многія сябры жодзінскай філіі “Маладога фронту”. З пэдагагічнага каледжу выключылі Паўла Красоўскага, Сяржука Савіча - з акадэміі ўнутраных справаў, Зьмітра Чарткова адлічылі з рэжысэрскага аддзяленьня мастацкай акадэміі.

У Горадні адміністрацыя дзяржаўнага ўнівэрсытэту адлічыла спачатку двух “маладафронтаўцаў” - Алеся Курсевіча і Яўгена Скрабутана, а потым і лідэра абласной арганізацыі Алеся Зарэмбюка. Усе яны вучыліся на філялягічным факультэце. Алеся Курсевіча і Яўгена Скрабутана затрымалі і судзілі за надпіс: “Спынім русіфікацыю!”. Яўген — непаўнагадовы, і яму ўдалося аднавіцца на вучобе.

Алесь Зарэмбюк быў выдатнікам. Яго выключылі пасьля рэгістрацыі на выбарах кандыдатам у дэпутаты Мастоўскага савету. (паводле Радыё Свабода)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства