viasna on patreon

Жодзінскай філіі “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны” пагражае ліквідацыя

2005 2005-05-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 траўня Жодзінская філія Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны атрымала ліст з гарвыканкаму з папярэджаньнем пра магчымую ліквідацыю.

У лісьце, які падпісаны першым намесьнікам старшыні гарвыканкаму Ўладзімерам Сямашкам, паведамляецца, што ў выпадку, калі грамадзкае аб’яданьне ня зьменіць юрыдычны адрас, “які б адпавядаў патрабаваньням жыльлёвага заканадаўства”, то “будзе прынятае рашэньне гарвыканкаму пра зьняцьце з уліку”. Па словах старшыні жодзінскага ТБМ Аляксея Лапіцкага, захады па пошуку памяшканьня ў нежылых будынках рабіліся ад пачатку рэгістрацыі арганізацыі. “Мы зьвярталіся афіцыйна да выканкаму і афіцыйна атрымлівалі адмовы. Нам тлумачылі, што горад ня мае вольных памяшканьняў для нашай арганізацыі”, — адзначыў А. Лапіцкі.

На чарговы запыт ТБМ старшыня гарвыканкаму Валер Кашэўскі зноў адказаў, што вольных памяшканьняў няма. Калі ТБМ зьвярнулася з афіцыйным лістом у жыльлёва-камунальную гаспадарку, яе кіраўнік Вацлаў Марко паўтарыў тое самае. “Насамрэч сытуацыя такая: ёсьць памяшканьні, якія здадзеныя нейкім службам, а яны без дазволу гарвыканкаму ня могуць прымаць ніякіх рашэньняў, бо ня маюць права распараджацца памяшканьнямі, — гаворыць А. Лапіцкі. — Кантроль над памяшканьнямі знаходзіцца ў выканаўчай улады. А яна кажа, што памяшканьняў няма”. (прэс-служба Асамблеі НДА)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства