23 траўня ў судзе Цэнтральнага арёну г Мінска пачнецца разгляд крымінальнай справы па факце масавых вулічных выступленьняў грамадзянаў 18 і 19 кастрычніка супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму.
Крымінальную справу супраць Міколы Статкевіча і аднаго з кіраўнікоў “Маладога фронту” Паўла Севярынца перадалі ў суд Цэнтральнага раёну. Менску. Іх абвінавачваюць у арганізацыі масавых вулічных выступленьняў грамадзянаў 18 і 19 кастрычніка супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму.
Актывіст “Маладога фронту” Павал Севярынец знаходзіцца ў Віцебску пад падпіскай пра нявыезд. Для Міколы Статкевіча і Паўла Севярынца гэта ўжо ня першая крымінальная справа. У 1998 годзе Паўла Севярынца абвінавачвалі ў злосным хуліганстве за зрыў канцэрту 2 красавіка, прысьвечанага аб’яднаньню Беларусі і Расеі. Справу скасавалі ў 1999 годзе з фармулёўкай “у зьвязку са зьменай палітычнай абстаноўкі”. У 2000 годзе Міколу Статкевіча пакаралі двума гадамі пазбаўленьня волі за актыўны ўдзел у першым “Маршы Свабоды”. Прысуд вынесьлі з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня. Пасьля перагляду справы яго зьмянілі на штраф. Маючы судзімасьць, лідэр сацыял-дэмакратаў пазбавіўся магчымасьці ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі.