viasna on patreon

Тацяна Клімава наведала свайго мужа ў сьледчым ізалятары

2005 2005-05-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэпутата Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Андрэя Клімава трымаюць у сьледчым ізалятары з 22 красавіка. Сьледчы камітэт абвінавачвае палітыка ў арганізацыі вулічнай акцыі 25 сакавіка, якая нібыта прывяла да масавых беспарадкаў.

Яшчэ адна крымінальная справа супраць Клімава, за паклёп на А.Лукашэнку, знаходзіцца ў Першамайскім судзе. Сьледзтва падоўжыла тэрмін зьняволеньня Андрэя да 22 чэрвеня. Гэта ўжо трэцяя крымінальная справа супраць апазыцыйнага палітыка. З 1998 да 2002 году Андрэй Клімаў правёў за кратамі паводле абвінавачаньня за злоўжываньні і крадзяжы.

Андрэй Клімаў адмовіўся ад паслугаў адваката. Апроч таго, ён заявіў сьледчаму, што ня будзе знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы. Паводле яго, у палітычных справах і сьледзтва і суд заангажаваныя, а на ролю статыста ён не пагаджаецца. Андрэй Клімаў у часе спатканьня з жонкай пацьвердзіў сваю ранейшую пазыцыю.

“Андрэй адмовіўся знаёміцца з матэрыяламі справы. Ён ня бачыць сэнсу ўдзельнічаць у гэтым фарсе. Натуральна, ён сядзіць у сьледчым ізалятары, гэта не курорт. Нягледзячы на тое, што ён знаходзіцца ў такіх умовах, выглядае ён нармальна, настрой у яго бадзёры. Ён выглядае ўпэўненым, нават больш упэўненым у турме, чым Лукашэнка на прэзыдэнцкай трыбуне 9 траўня. Я занесла яму перадачу, і ён задаволены. Перадавала яму і кніжкі, але яны яшчэ не дайшлі да яго. Кніжкі даволі сур’ёзныя: Лотман, двухтомнік “Нобэлеўскіх ляўрэатаў” і І-Цзынь “Кніга пераменаў”, -- паведаміла “Радыё Свабода” Тацяна Клімава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства