viasna on patreon

Віцебскія апазіцыянеры патрабуюць пакараць міліцыянтаў за забарону акцыі ў гадавіну зьнікненьня Юрыя Захаранкі

2005 2005-05-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Віцебскай гарадзкой арганізацыі Аб`яднанай грамадзянскай партыі Алена Залеская напісала скаргу на імя пракурора вобласьці, пад якой паставілі свае подпісы і прадстаўнікі іншых апазыцыйных партый. Віцебскія апазыцыянэры запатрабавалі, каб органы пракуратуры або міліцыянты з Кастрычніцкага райадзьдзелу міліцыі г. Віцебска прадставілі ёй юрыдычныя дакумэнты, на падставе якіх нельга выходзіць на вуліцу з партрэтамі, а таксама апранаць бел-чырвон-белыя шалікі. Менавіта гэтая дэталь адзеньня асабліва абурыла супрацоўнікаў міліцыі, якія 7-га траўня пад пагрозаю затрыманьня загадалі разысьціся ўдзельнікам “Ланцуга неабыякавых людзей”.

Паколькі прадстаўнікі АГП і партыі БНФ ня мелі ні сьцягоў, ні плякатаў, і стаялі моўчкі, спадарыня Залеская абвяргае меркаваньне міліцыянтаў пра тое, што гэтую вулічную акцыю можна кваліфікаваць як несанкцыянаваны пікет і караць ўдзельнікаў за парушэньне правапарадку.

Калі пракуратура пацьвердзіць, што шалікі ды партрэты не зьяўляюцца забароненай сымболікай, то віцебскія апазыцыяэры мяркуюць пашырыць практыку выкарыстаньня падобных атрыбутаў.

Што да спадарыні Залескай, то яна мяркуе дамагчыся “рэабілітацыі” яшчэ аднаго дзейнага мастацкага сродку: давесьці ў судзе, што чытаньне вершаў у часе “Чарнобыльскага шляху” нельга лічыць выступам на несанкцыянаваным мітынгу, у арганізацыі якога яе абвінавацілі міліцыянты, павеламіла “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства