viasna on patreon

Заява Амбасады ЗША аб ліквідацыі Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД)

2005 2005-04-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі выказвае глыбокае расчараванне ў сувязі з рашэннем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка аб ліквідацыі Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД), юрыдычныя нагоды для якой падаюцца сумніўнымі. Закрываючы НІСЭПД -- паважаную арганізацыю, адданую правядзенню прафесійных сацыялагічных даследванняў і апытанняў грамадскай думкі, беларускія улады зрабілі яшчэ адзін крок да пазбаўлення беларускага грамадства крыніц незалежнай думкі і дыялога. Урад Беларусі ізноў прадэманстраваў поўную адсутнасць павагі да прынцыпаў дэмакратычнага грамадства, якія Беларусь павінна абараняць як член АБСЕ. Злучаныя Штаты заклікаюць беларускія улады прытрымлівацца сваіх абавязацельстваў перад АБСЕ і адмяніць рашэнне, прынятае ў парушэнне гэтых абавязацельстваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства