viasna on patreon

М.Лазавік: Большасць патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты будуць вылучацца праз збор подпісаў

2008 2008-07-21T18:44:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У нядзелю ў Беларусі пачаўся адзін з найважнейшых этапаў выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў – вылучэнне кандыдатаў. Пра асаблівасці гэтай працэдуры карэспандэнт Рацыі Кастусь Вансяцкі пагутарыў з сакратаром Цэнтрвыбаркаму Мікалаем Лазавіком.

З 20 ліпеня выбарчая кампанія ўстапіла ў новую фазу – пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Гэты працэс будзе цягнуцца па 18 жніўня. Паводле сакратара Цэнтрвыбаркаму Мікалая Лазавіка, права вылучыць сваіх прадстаўнікоў маюць палітычныя партыі, працоўныя калектывы і грамадзяне, якія назбіраюць 1 тысячу подпісаў у сваю падтрымку. Гаворыць Мікалай Лазавік:

- З 20 ліпеня палітычныя партыі могуць праводзіць з’езды, і вылучыць на іх кандыдатаў у дэпутаты па ўсіх акругах, дзе ў іх ёсць зарэгістраваныя нізавыя партыйныя структуры.

Што тычыцца працоўных калектываў, то вылучэнне кандыдатаў ад іх мае пэўныя асаблівасці, паведаміў Мікалай Лазавік:

- Працоўны калектыў мае права вылучыць толькі аднаго кандыдата, і толькі па той акрузе, дзе зарэгістраваная арганізацыя дадзенага працоўнага калектыва. Пры гэтым вылучэнцам можа быць не толькі член калектыву, а любы грамадзянін, які вылодае выбарчым правам.

Але ўсё роўна, паводле Мікалая Лазавіка, большасць грамадзянаў традыцыйна будуць вылучацца шляхам збору подпісаў, паколькі гэта дазваляе праводзіць самую эфектыўную агітацыю праз непасрэдныя кантакты з выбарчшыкамі.

Пры гэтым сакратар ЦВК падкрэсліў, што дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэні кандыдатаў у дэпутаты праз збор подпісаў будзе працягвацца па 24 ліпеня.

У Цэнтрвыбаркаме плануюць, што ў сярэднім на кожнае з дэпутацкіх месцаў будуць прэтэндаваць па 6 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства