Ліда:ператрус на кватэры В.Бароўскага
https://spring96.org/be/news/22901
2008
2008-07-17T14:32:00+0300
2008-07-17T14:32:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Aктывіста Лідзкай філіі Маладога Фронту Вадзіма Бароўскага выклікалі ў міліцыю для дачы тлумачэньняў па выбуху 3 ліпеня ў Менску.
Пасьля допыту міліцыянты Вацкан А.І і Сухоцкі Р.І адвезьлі маладафронтаўца на кватэру, каб правесьці вобшук. Пры гэтым, як зазначае Вадзім, ордэру на вобшук міліцыянты ня мелі.
Пасьля таго, як Вадзім выказаў прэтэнзіі з нагоды беспадстаўнага вобшуку, міліцыянты вырашылі апячатаць кватэру і адвезьці маладафронтаўца ў РАЎС.
Стала вядома, што Вадзіма Бароўскага адпусьцілі на волю. У выніку вобшуку былі сканфіскаваны некаторыя інфармацыйныя матэрыялы, датычныя Маладога Фронту і БХД. Вадзіму Бароўскаму далі позву на чацьвер у міліцыю.