viasna on patreon

Ільлю Богдана адшукалі ў Маскоўскім РУУС

2008 2008-07-11T18:16:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Доўгія і нэрвовыя спробы сваякоў, паплечнікаў і адваката знайсьці затрыманага моладзевага актывіста і праваабаронцу Ільлю Богдана, нарэшце, завяршыліся. Ні на Акрэсьціна , ні ў сьледчым ізалятары КДБ   хлопца не было, і толькі пасьля таго, як абзванілі ўсе РУУСы сталіцы, у апошнім з іх - Маскоўскім - дзяжурны падцьвердзіў, што Ільля Богдан знаходзіцца ў іх.  

Сваякі накіраваліся ў Маскоўскі РУУС, дзе перадалі затрыманаму перадачу. Як паведамілі міліцыянты, праз нейкі час Ільля Богдан будзе адпраўлены ў ІЧУ на Акрэсьціна. Заўтра яго наведае адвакат.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства