Беларускі Хельсінскі камітэт стаў партнёрам Савета Еўропы
https://spring96.org/be/news/22674
2008
2008-07-10T17:18:44+0300
2008-07-10T17:18:44+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёньня на офіс БХК прыйшло паведамленьне аб тым, што Савет Еўропы надзяліў БХК статусам партнёра, тым самым прызнаючы працоўныя адносіны, якія склаліся паміж Саветам Еўропы і рэспубліканскай праваабарончай арганізацыяй.
Статус партнёра СЕ для нацыянальных грамадскіх аб’яднаньняў быў заснаваны у 2003 годзе, каб адзначаць супрацоўніцтва, актыўную і канструктыўную ролю нацыянальных незалежных грамадскіх аб’яднаньняў у рэалізацыі Праграмы дзеяньняў Савета Еўропы.
Арганізацыі, якія маюць статус партнёра Савета Еўропы, могуць наведваць сесіі Парламенцкай асамблеі і Кангрэса рэгіянальных урадаў Савета Еўропы, іншыя мерапрыемствы і семінары СЕ, а таксама атрымліваць інфармацыю аб дзейнасьці гэтай еўрапейскай уплывовай арганізацыі.