Лукашэнка запатрабаваў стварыць роўныя ўмовы для ўсіх кандыдатаў у дэпутаты
Для ўсіх кандыдатаў у дэпутаты неабходна стварыць роўныя ўмовы. Аб гэтым прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па актуальных пытаннях правядзення парламенцкіх выбараў.
"Усім кандыдатам неабходна забяспечыць роўны доступ да СМІ, каб нас потым не папракалі, што мы адным ствараем спрыяльныя ўмовы, а іншым - неспрыяльныя. Так званыя апазіцыянеры сёння чакаюць, каб улада на іх дзесьці пачала націскаць, таму што самі яны не пройдуць. Але ім жа трэба спонсарам растлумачыць, чаму яны не прайшлі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Іх народ і так не прыме. Але вы стварыце ўмовы, роўныя для ўсіх".
Прэзідэнт чарговы раз падкрэсліў сваё патрабаванне аб тым, што выбарчая кампанія павінна быць максімальна адкрытай, дэмакратычнай і абсалютна празрыстай. Выбары павінны прайсці строга па Канстытуцыі і законах Беларусі.