Міраславу Лазоўскаму працягнулі тэрмін ўтрыманьня пад вартай
https://spring96.org/be/news/22661
2008
2008-07-10T15:20:42+0300
2008-07-10T15:20:42+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманаму ў рамках расьсьледаваньня справы пра выбух 4 ліпеня ў Менску Міраславу Лазоўскаму, працягнуты тэрмін утрыманьня пад вартай без вынясеньня абвінавачваньня да 10 сутак. Пра гэта праваабаронцам паведаміла жонка затрыманага Ніна Шыдлоўская.
Нагадаем, што паводле закону, сьледчыя органы маюць права ўтрымліваць затрыманых без прад’яўленьня абвінавачаньня да 72 гадзін. Але пастановай пракурора можна працягнуць гэты тэрмін яшчэ на 10 сутак.
У ІЧЗ на Акрэсьціна ў Ніны Шыдлоўскай прынялі перадачу для мужа.