Затрыманы Антон Койпіш
https://spring96.org/be/news/22655
2008
2008-07-10T15:06:09+0300
2008-07-10T15:06:09+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пасьля правядзеньня ператрусу на кватэры 20-гадовага моладзевага актывіста, асуджанага па крымінальнай справе за ўдзел у студзеньскай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, прадстаўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі сістэмны блок кампутара, самога Антона Койпіша даставілі ў сьледчы аддзел МУС на Сапёраў. Пра гэта паведаміў бацька моладзевага актывіста.
Нагадаем, што Антон Койпіш быў адлічаны з 4 курсу мэхмату БДУ нібыта за акадэмічную непасьпяховасьць, пакараны па ч.1 арт. 342 КК РБ – “Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак” штрафам ў памеры 100 базавых велічынь.