З універсітэта адлічаны сябра "Маладога Фронту", пераможца рэспубліканскай алімпіады
Актывіст Маладога Фронту Алесь Круткін, студэнт 1-га курсу гістарычнага факультэта БДУ, па вяртаньні з-за мяжы даведаўся, што ён выключаны з унівэрсітэта.
Падставай для выключэньня маладафронтаўца стала парушэньне ўнутранага распарадку ўнівэрсітэта, што выяўлялася ў шматлікіх затрыманьнях і неаднаразовай адміністрацыйнай адказнасьці Алеся.
За актыўную палітычную дзейнасьць Алесь Круткін двойчы атрымліваў строгія вымовы ад адміністрацыі, і яму нават было прапанавана перавесьціся на завочнае навучаньне, ад чаго маладафронтавец адмовіўся.
Адзначым, што Алесь зьяўляецца пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі Беларусі і ва ўнівэрсітэт юнак быў прыняты без уступных выпрабаваньняў. На сваім курсе Алесь Круткін лічыцца лепшым студэнтам.