Іван Шыла зможа атрымаць атэстат і ў Літуве
У выключанага са школы па палітычных матывах салігорскага актывіста «Маладога фронту» Івана Шыла ёсьць магчымасьць выбіраць, дзе яму завяршыць сярэднюю адукацыю.
Усьлед за прапановамі з Эстоніі і Польшчы, міністар навукі і асьветы Літувы Альгірдас Манкявічус заявіў, што асабіста гатовы дапамагчы беларускаму школьніку ў атрыманьні атэстата аб сярэдняй адукацыі, безь якога Івану Шыла не атрымаецца ажыцьцявіць свае пляны — паступіць у Эўрапейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, які разьмяшчаецца зараз у Вільнюсе.
«Калі беларускі школьнік зьвернецца ў міністэрства з просьбай аб атрыманьні сярэдняй адукацыі, то я асабіста падбаю аб тым, каб ён завяршыў вучобу ў Літуве», - сказаў міністар у інтэрвію Delfi.
Па словах рэктара Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта Анатоля Міхайлава, фармальна ВНУ яго прыняць ня можа: «Літоўскія ўлады і закон не дазволяць нам прыняць ва ўнівэрсытэт, па фармальных, я паўтараю, падставам чалавека, які ня мае атэстата аб сярэдняй адукацыі. Мы тады парушым законы Літувы і будзем пакараныя».
Нагадаем, раней дапамогу Івану Шыла прапанавалі Польшча і Эстонія.
Міністарка адукацыі гэтай краіны Катажына Халь заявіла, што І.Шыла можа атрымаць сярэднюю адукацыю ў Польшчы. Па яе словах, іншыя беларускія апазыцыянэры, трапіўшыя ў такую сытуацыю, таксама змогуць давучыцца ў Польшчы.
«Выключэньне вучня са школы перад апошнім выпускным іспытам зьяўляецца беспрэцэдэнтным выпадкам. Паводле дэмакратычных стандартаў, грамадзкая актыўнасьць, дзейнасьць па распаўсюджваньні культуры і мовы свайго народа не могуць зьяўляцца перашкодай у працягу вучобы або атрыманьні атэстата аб сярэдняй адукацыі», — гаворыцца ў заяве польскага міністра.
Асамблея Вучнёўскіх Прадстаўніцтваў, аб'ядноўвючая эстонскія школы з рускай мовай навучаньня, прапанавала міністру адукацыі даць магчымасьць Івану Шыла скончыць сярэднюю адукацыю ў Эстоніі.
Нагадаем, адзін з лідэраў "Маладога Фронту" Іван Шыла быў выключаны "за актыўную грамадзкую дзейнасьць" за дзень да апошняга іспыту па ангельскай мове. Раней пэдрада школы дапусьціла моладзевага актывіста да іспытаў, але па патрабаваньні зь Менска пры паўторным галасаваньні пэдрада прыняла рашэньне аб выключэньні. Дырэктарка школы Вольга Сянькова напісала ў знак пратэсту заяву аб звальненьні па ўласным жаданьні, а яе намесьнік па выхаваўчай працы Алена Семчанкова была звольненая за «дрэнную працу».
11 чэрвеня ў цэнтры Менска мінула акцыя салідарнасьці з выключаным маладафронтаўцам. У будынка міністэрства адукацыі ўдзельнікі акцыі разгарнулі расьцяжку «Школа для ўсіх!», заяўляючы, што выпадак з выключэньнем з школы Івана Шыла дыскрэдытуе прафэсію настаўніка ў вачах ня толькі вучняў, але і саміх выкладчыкаў.
Дэманстрацыя ў падтрымку Івана Шыла мінуе 29 чэрвеня ў будынка ААН у Нью-Ёрку.
Ініцыятарам акцыі выступае Беларускі моладзевы рух Амэрыкі. У распаўсюджаным звароце да беларусаў замежжа і «сябрам Беларусі ў сьвеце» арганізацыя заклікае «асудзіць незаконнасьць прынятага рашэньня і паўплываць на дадзеную сытуацыю ўсімі магчымымі сродкамі».