viasna on patreon

Полацак: схапілі яшчэ аднаго маладафронтаўца

2008 2008-06-13T16:04:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Полацкага актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Дзяніса Хаберава сёньня даставілі ў міліцыю. На хлопца складаюць пратакол за паўторны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Нагадаем, што 11 чэрвеня пяць маладафронтаўцаў насупраць будынку Полацкага гарвыканкаму ладзілі пікет. Яны стаялі з плякатам: “Стоп — дыктатура!”

Міліцыянты склалі пратаколы на чатырох удзельнікаў пікету, а Дзянісу выклікалі “хуткую”, бо яму стала кепска. Суд разгледзеў пратаколы і пакараў затрыманых штрафамі. Дзяніса Хаберава пасьля складаньня пратаколу таксама завязуць у суд

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства