У Полацку затрыманыя актывісты "Маладога Фронту"
https://spring96.org/be/news/22247
2008
2008-06-12T09:24:20+0300
2008-06-12T09:24:20+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/mf.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
11 чэрвеня ў Полацку супрацоўнікі міліцыі затрымалі і даставілі ў мясцовы РАУС пяцёх актывістаў Маладога Фронту: Кацярыну Салаўёву, Алеся Круткіна, Мікалая Дземідзенку, Сяржука Каралёнка, Алеся Хаберава. Маладафронтаўцы разгарнулі расьцяжку "STOP-ДЫКТАТУРА" насупраць Полацкага выканкаму.
Аднаму з актывістаў Алесю Хабераву стала дрэнна са здароўем і яго забрала "хуткая дапамога".
На затрыманых актывістаў склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні па артыкуле 23.34 ч.3 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаваньні, здзейсненым паўторна. Па гэтай частцы артыкула іх могуць пакараць арыштам да 15 сутак.
Адразу з ізалятара часовага затрыманьня, дзе яны правялі ноч, іх адвязуць у суд. Дакладны час суда пакуль невядомы.