Фронтаўца Ілю Копыла аштрафавалі на 5 базавых велічыняў
https://spring96.org/be/news/21875
2008
2008-05-13T15:53:47+0300
2008-05-13T15:53:47+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
8 траўня адбылося паседжаньне адміністрацыйнай камісіі Савецкага раёну, якая пакарала вэтэрана Партыі БНФ Ілю Копыла штрафам у памеры 5 базавых велічыняў.
9 траўня гэтага году Іля Піліпавіч расклейваў самаробныя бел-чырвона-белыя сьцяжкі на дрэвах уздоўж ходнікаў па вуліцы Сурганава. Недалёка да станцыі Кульман фронтаўца спынілі чацьвёра міліцыянтаў з аўтаматамі. Ілю Копыла затрымалі і адвялі ў міліцэйскі пастарунак, дзе той правёў дзьве гадзіны. Быў складзены пратакол за парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў.
Зараз Іля Копыл мусіць выплаціць дзяржаве 175 000 рублёў, што для пэнсіянэра вялікая сума.