З хворага двухгадовага беларуса падатковая патрабуе 24 мільёны рублёў
У Арцёма Небакаткіна з нараджэння развіўся незваротны біліярны цыроз печані. Немаўляці была неабходная тэрміновая перасадка печані.
У Беларусі такіх аперацый не робяць, а ў Расіі перасадка каштуе каля 120 тысяч долараў. Камсамолка заклікала дапамагчы дзіцяці. Усе жадаючыя маглі перавесці грошы на адмысловы банкаўскі рахунак.
У выніку сабралі 162 мільёны рублёў. Гэтых грошай не хапала, але маскоўскія лекары пайшлі насустрач і зрабілі аперацыю. Цяпер хлопчыку ўжо два гады. Ён добра сябе адчувае, па росце і вазе дагнаў сваіх аднагодкаў. Як высветлілася, сабраная сума абкладаецца падаткам у 45 мільёнаў, плюс пеня на пратэрміноўку плацяжу — яшчэ каля чатырох мільёнаў.
Падаткавікі параілі напісаць заяву аб вызваленні ад падаткаў у мясцовы выканкам. У выніку маці Арцёма вызвалілі на 80%. Засталося заплаціць 9 мільёнаў. Тым часам грошы працягваюць паступаць на рахунак ад усіх жадаючых дапамагчы.
Але зняць іх не дазваляе банк. Маўляў, мэта дасягнутая, аперацыя праведзеная. А тым часам грошы ў банку, якія не аддаюць, таксама абкладаюцца падаткам — 15 мільёнаў. У выніку маці Арцёма павінна заплаціць ужо 24 мільёны.