viasna on patreon

Вера Страмкоўская: "Умовы ўтрымання вельмі дрэнныя"

2008 2008-01-16T18:28:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Нагадаем, што пасля акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня былі адпраўлены за краты больш за два дзесяткі чалавек. У асноўным давалі па 15 сутак адміністратыўнага арышту. А больш за ўсё далі маладой актывістцы Таццяне Цішкевіч - аж 20 сутак. Як кажа сама Таццяна, гэта за тое, што яна і раней падвяргалася адміністратыўным арыштам, а таксама помста за тое, што пісала скаргі на суддзяў.

- У аўторак я амаль цэлы дзень правяла ў прыёмніку-размеркавальніку, - распавяла карэспандэнту Пагоні Вера Страмкоўская. - Перадала кнігі, паслухала скаргі. Усе гэтыя скаргі мы дакументальна аформілі і накіравалі ў суадносныя інстанцыі. Мне рассказалі, што ўмовы ўтрымання вельмі дрэнныя - усе прастудзіліся, у камерах холадна, дзьме з вокнаў. У Таццяны Цішкевіч падазрэнні на чэрапна-мазгавую траўму і запаленне лёгкіх, нават выклікалі "хуткую". У бліжэйшы час яе, напэўна, забяруць у бальніцу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства