У Магілёве затрыманы Яўген Бойка
https://spring96.org/be/news/19886
2008
2008-01-16T14:11:50+0200
2008-01-16T14:11:50+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На адной з цэнтральных вуліц Магілёва супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы моладзевы актывіст Яўген Бойка і дастаўлены ў Ленінскі РУУС. Прычынай затрыманьня стаў распаўсюд спецвыпуску незалежнага выданьня, прысьвечанага прадпрымальнікам.
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, у пастарунку быў складзены пратакол выняцьця каля 60 асобнікаў спецвыпуску, пасьля чаго Яўгена Бойку адпусьцілі.
Нагадаем, што 4 студзеня моладзевы актывіст Яўген Бойка забраў дакументы з Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Куляшова, дзе навучаўся на трэцім курсе гістфаку. Ён быў адлічаны за нібыта шматлікія пропускі заняткаў, аднак адлічэньне зьвязвае са сваёй грамадзкай дзейнасьцю.