viasna on patreon

Суд узнавіў крымінальную справу за перадрукоўку карыкатур на прарока Мухамеда

2008 2008-01-09T17:08:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мінскі гарадскі суд узнавіў крымінальную справу па факту публікацыі 2 гады таму — у лютым 2006 года — перадруковак з дацкіх газет малюнкаў прарока Мухамеда ў недзяржаўнай газеце «Згода».

Нагадаем, тады ў выніку разбіральніцтваў у сакавіку 2006 года газета «Згода» была закрыта судом па патрабаванні Мінінфармацыі. А крымінальная справа, распачатая за «распальванне рэлігійнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК) супраць намесніка галоўнага рэдактара газеты Аляксандра Здвіжкова, пазней была прыпыненая ў сувязі з адсутнасцю галоўнага абвінаваўцы.

30 снежня 2007 года былы галоўны рэдактар «Згоды» Аляксей Кароль атрымаў позву, дзе паведамляецца, што ён мусіць з’явіцца ў суд у якасці сведкі па ўзноўленай справе. Такія ж позвы атрымалі яшчэ некалькі супрацоўнікаў былой рэдакцыі «Згоды».

Па словах А. Караля, у судзе, куды ён звярнуўся па тлумачэнні, паведамілі, што на дадзены момант Аляксандр Здвіжкоў затрыманы і знаходзіцца пад вартай.

Слуханне справы пачнецца 11 студзеня ў 11.00 у Мінскім гарадскім судзе
(г. Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, д.1, корп. 3).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства