Затрыманых прадпрымальнікаў Аляксандра Таўстыку і Руслана Луцэнку пакаралі арыштам
Нагадаем, што ўчора ў падземным горадзе на станцыі мэтро «Партызанская» за раздачу ўлётак з патрабаваньнем адмены ўказу № 760 былі затрыманыя актывісты руху «За вольнае разьвіцьцё прадпрымальніцтва» Аляксандар Таўстыка і Руслан Луцэнка. Ноч яны правялі на Акрэсьціна.
Суд Заводзкага раёну Менску прысудзіў А. Таўстыку да 7 сутак арышту. Судзьдзя Алена Някрасава ўлічыла, што Аляксандар — бацька двух малых дзяцей. Прадпрымальніка Руслану Луцэнку спн. Някрасава не пашкадавала нягледзячы на тое, што ён нядаўна перахварэў на пнэўманію і цяпер хварэе бранхітам. Ён атрымаў за раздачу ўлётак 10 сутак.
Суд быў закрытым, у памяшканьне пусьцілі толькі адваката затрыманых. У калідоры засталіся сябры руху «За вольнае разьвіцьцё прадпрымальніцтва», старшыня АГП Анатоль Лябедзька і актывісты руху «За свабоду».