Затрыманы адзін з заяўнікаў мітынгу прадпрымальнікаў Алесь Талстыка і актывіст прадпрымальніцкага руху Руслан Луцэнка
https://spring96.org/be/news/19291
2007
2007-11-28T15:41:00+0200
2007-11-28T15:41:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёньня ў Менску міліцыянты затрымалі аднаго з заяўнікаў мітынгу прадпрымальнікаў 10 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы Алеся Талстыку і актывіста прадпрымальніцкага руху Руслана Луцэнку.Яны раздавалі ўлёткі за адмену прэзыдэнцкага ўказу №760 каля унівэрмагу "Беларусь". Абодвух прадпрымальнікаў даставілі ў Заводзкі РУУС, дзе яны цяпер і знаходзяцца. Як паведаміў адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў, заўтра а 10-й раніцы затрыманых адвязуць у суд Заводзкага раёну. Ім інкрымінуецца адмінстрацыйнае правапарушэньне.