Паплечнікі Аляксандра Казуліна зьвярнуліся ў ПАРЕ
У рамках міжнароднай кампаніі па салідарнасці з Аляксандрам Казуліным 13 лістпада накіраваны зварот ў Парламенцкую Ассамблею Рады Еўропы. Гэты дакумент падрыхтаваны грамадскай камісіяй “Свабоду Казуліну!” у інтарэсах усіх беларускіх палітвязняў.
Прадстаўнкі грамадскай камісіі нагадалі, што падчас візіта ў Беларусь у студзені 2007 года старшыня ПАРЕ Рэнэ ван дер Ліндэн выказаў “гатоўнасць аказаць дапамогу па прававой ацэнцы палічына матываваных спраў у дачыненні да асуджаных актывістаў беларускай апазіцыі”. У дакуменце таксама адзначаецца факт перадачы экс-адвакатам Казуліна Ігарам Рынкевічам дакладчыку камісіі па палітычных пытаннях ПАРЕ Андрэа Рыгоні ў кастрычніку 2007 года адмысловага зварота ад грамадзянскай ініцыятывы “Беларусь – у Еўропу!” з просьбай правесці прававую ацэнку законнасці крымінальнага пераследу Аляксандра Казуліна.
У звароце да дэпутатаў ПАРЕ іх заклікаюць “садзейнічаць правядзенню незалежнай прававой ацэнкі судовага пераследу А.Казуліна і прыняць рэзалюцыю ПАРЕ, якая асуджае рэпрэсіі ў дачыненні беларускіх грамадзян па палітычным матывам, з патрабаваннем вызвалення Аляксандра Казуліна і іншых палітвязняў Беларусі”.
“Са свайго боку, - паведаміў Ігар Рынкевіч прэс-службе Казуліна, - мы выказалі гатоўнасць прадаставіць у ПАРЕ неабходныя дакументы і іншыя матэрыялы, якія пацвярджаюць палітычную матываванасць і пазазаконнасць крымінальнага пераследу Аляксандра Казуліна. Упэўнены, што менавіта вызваленне прафесара Казуліна, іншых палітзняволеных, спыненне рэпрэсій у дачыненні дэмакратычных актывістаў стануць рэальнымі крокамі, якія прадэманструюць імкненне беларускіх уладаў да сапраўднага дыялогу з Еўропай”.