viasna on patreon

33 краіны прапанавалі асудзіць Беларусь за парушэньні правоў чалавека

2007 2007-11-12T13:40:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Трыццаць тры краіны ўнесьлі на Генэральнай асамблеі ААН праект рэзалюцыі, якая асуджае Беларусь за парушэньні правоў чалавека.

Аўтары дакумэнту выражаюцьглыбокую занепакоенасьць з нагоды працягу выкарыстаньня сыстэмы крымінальнага правасудзьдзя для таго, каб прымусіць замаўчаць палітычную апазыцыю й праваабаронцаў, у тым ліку ў форме самавольнага затрыманьня, невыкананьня належных працэсуальных нормаў і зачыненых палітычных судовых працэсаў над вядучымі прадстаўнікамі апазыцыі й праваабаронцамі”, паведамляе РИА Новости.

У праекце рэзалюцыі гаворыцца прадалейшую эрозію дэмакратычнага працэсуй сьцьвярджаецца, што мясцовыя выбары ў Беларусі ў 2007 годзе прайшлі з выкарыстаньнем мэтадаў запалохваньня апазыцыі і уціску незалежных СМІ.

Аўтары праекту, сярод якіх ЗША, краіны Эўразьвязу й Японія, нагадалі Менску пра гвалтоўнае зьнікненьне трох палітычных апанэнтаў прэзыдэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі ў 1999 годзе й журналіста ў 2000 годзе.

У віну Беларусі пастаўлены ўціск і закрыцьцё няўрадавых арганізацый, арганізацый нацыянальных мяншыняў, незалежных сродкаў масавай інфармацыі, рэлігійных груп, апазыцыйных палітычных партый, незалежных прафсаюзаў і студэнцкіх арганізацый. У сьпісеперасьледаваных уладаміфігуруе Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт.

Летась Генэральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, якая асуджала Менск за парушэньне дэмакратычных свабодаў. Расея галасавала “супраць”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства