viasna on patreon

9 лістапада ў Гомельскім абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі сябра аргкамітэта па стварэнні БХД Паўла Наздры.

2007 2007-11-05T16:59:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіст аспрэчвае рашэнне Мазырскага раёнага суда аб адміністратыўным арышце за лаянку напярэдадні Еўрапейскага марша.

Нагадаем, 9 кастрычніка да Паўла Наздры непадалёку ад ягонага дому прычапіўся нецвярозы грамадзянін па прозвішчы Еўжык, які спрабаваў распачаць з ім бойку. Праз некаторы час з’явіліся міліцыянты і даставілі абодвух у Мазырскі РАУС. У выніку двух судовых паседжанняў раней асуджаны за крадзёж па арт. 205 Крымінальнага кодэксу Уладзімір Еўжык стаў фігураваць у справе ў якасці ахвяры, а дэмакратычны актывіст Павел Наздра атрымаў трое сутак зняволення.

Дарэчы, напярэдадні Сацыяльнага марша ціск на лідэра мазырскіх хадэкаў з боку прадстаўнікоў праваахоўных органаў працягнуўся. Так, у суботу да ягоных бацькоў прыходзілі два міліцыянты, якія пагражалі ўзбуджэннем крымінальнай справы ў выпадку ўдзела Паўла Наздры ў апазіцыйным мерапрыемстве. У нядзелю супрацоўнікі Калінкавіцкай чыгуначнай міліцыі правялі дагляд заплечніка і праверылі дакументы палітыка. Паводле Наздры, міліцыянты пры затрыманні спаслаліся на наяўнасць нейкай арыенціроўкі, а таксама паказалі яму цэлы альбом з фотаздымкамі мазырскіх актывістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства