Пашпарт прадпрымальніка з Рэчыцы Леаніда Невара правярае КДБ
https://spring96.org/be/news/19009
2007
2007-11-02T17:47:41+0200
2007-11-02T17:47:41+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У сувязі з тым, што ў Леаніда Невара скончыліся чыстыя старонкі ў пашпарце, ён здаў дакументы на новы, заплаціўшы за тэрміновасьць. Пячатку на выезд ва ўсе краіны сьвету патрэбна было перанесьці, бо яна была яшчэ дзеючай.
У вызначаны тэрмін сп. Невару не выдалі дакумент, спаслаўшыся на тое, што пашпарт затрыманы супрацоўнікамі КДБ дзеля праверкі. "Я ніколі ў жыцьці не парушыў ніводнага закону і абураны тым, што замест бясьпекі дзеяньні КДБ ськіраваныя на перасьлед сумленных грамадзянаў краіны", - пракаментаваў сітуацыю лідэр прадпрымальніцкага руху Беларусі.
Нагадаем, 19 верасьня Леанід Невар быў прэвентыўна затрыманы перад правядзеньнем у Рэчыцы рэспубліканскага сьвята "Дажынкі" і асуджаны да 6 сутак адміністратыўнага арышту.