Беларускія мытнікі трымаюць турыстаў на мяжы
Як паведамляюць турысты, беларуска мытня адмаўляецца рабіць дагляд іх багажу на той падставе, што яны часта ездзяць на Украіну. Нягледзячы на тое, што вага не перавышае патрэбных 50 кілаграмаў, мытнікі не жадаюць узважваць багаж, а памежнікі не ставяць у пашпарты штамп аб вяртанні і адпраўляюць на украінскую тэрыторыю. Паводле турыстаў, уначы прыехаў начальнік мытнага пункту і абвясціў аб тым, што ні адзін аўтобус не будзе прапушчаны.
Людзі - у асноўным жанчыны, апынуліся ў безвыходным становішчы, бо украінская мытня таксама не прапускае іх назад. На нейтральнай тэрыторыі няма аніякай інфраструктуры, у турыстаў заканчваюцца запасы пітва і ежы. Яны лічаць тое, што адбываецца, самавольствам і спрабуюць звязацца па тэлефоне з Мытным камітэтам і Камітэтам памежных войск Беларусі..