Мінюст Беларусі накіраваў у FIDH адказ наконт адмовы ў рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі "Вясна"
Міжнародная федэрацыя па правах чалавека (FIDH), членам якой з’яўляецца ліквідаваны ў 2003 годзе праваабарончы цэнтр “Вясна”, атрымала адказ ад Міністэрства юстыцыі ?эспублікі Беларусь. Сутнасць звароту гэтай уплывовай арганізацыі тычылася адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна”.
Намеснік міністра І. Тушынскі вельмі падрабязна апісвае правы грамадзян на свабоду аб’яднаньняў і абавязкі па выкананьню Канстытуцыі краіны і яе законаў. Сярод прычын, якія паслужылі падствавай для адмовы ў рэгістрацыі “Вясны”, спадар Тушынскі называе дзве. Цытуем даслоўна: “Назва грамадскага аб’яднаньня, па сутнасьці, раўназначна назве раней зліквідаванага ў судовым парадку грамадскага аб’яднаньня, што з’яўляецца недапушчальным у адпаведнасьці з Законам ?эспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаньнях”. У парушэньне патрабаваньняў заканадаўства аб’яднаньнем не прадстаўлены дакумент аб уплаце дзяржаўнай пошліны за дзяржаўную рэгістрацыю дадзенага аб’яднаньня”.
Па сутнасьці, прычыны, на якія спасылаецца спадар Тушынскі, неістотныя і надуманыя, яны носяць яўна палітычны, заказны характар, і скіраваны ў першую чаргу на забарону дзейнасьці у краіне дэмакратычных грамадскіх аб’яднаньняў і партый, у тым ліку і праваабарончых. У артыкуле 5 Канстытуцыі Беларусі, на які забыўся “спаслацца” ў сваім адказе намеснік міністра, дакладна пералічаны падставы для адмовы ў рэгістрацыі грамадскіх аб’яднаньняў: “…Забараняецца стварэньне і дзейнасьць палітычных партый, а таксама іншых грамадскіх аб’яднаньняў, якія маюць на мэце гвалтоўнае зьмяненьне канстытуцыйнага ладу ці вядуць прапаганду вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасьці”. Гэта норма закладзена таксама і ў артыкуле 23 Асноўнага Закону: “Абмежаваньне правоў і свабод асобы ( у тым ліку права на свабоду аб’яднаньняў) дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маралі, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асоб”.
Намеснік міністра юстыцыі павінен быў таксама ведаць, што ў артыкуле 23 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які ратыфікаваны ?эспублікай Беларусь, таксама дакладна пералічаны абмежаваньні на карыстаньне правам на свабоду асацыяцый, якія “прадугледжваюцца законам і якія неабходны ў дэмакратычным грамадстве ў інтарэсах дзяржаўнай ці грамадскай бясьпекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасьці насельніцтва або абароны правоў і свабод іншых асоб.”
На самой справе, адмаўляючы ў рэгістрацыі праваабарончаму аб’яднаньню “Вясна”, Мінюст ігнараваў як міжнародныя прававыя нормы, так і Канстытуцыю ?эспублікі Беларусь.
Цікава, што спадар Тушынскі ў сваім адказе FIDH сьціпла замоўчвае іншыя прычыны адмовы, пра якія Мінюст афіцыйна паведаміў сузаснавальнікам грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна”. Прыкладам прававой неадукаванасьці можна лічыць сцявярджэньне мінюстаўскіх чыноўнікаў пра тое, што некаторыя з заснавальнікаў здзяйсьнялі адміністрацыйныя правапарушэньні, што паслужыла адной з падстаў для адмовы ў рэгістрацыі. Такое паражэньне ў праве на свабоду аб’яднаньняў супярэчыць як Канстытуцыі ?эспублікі Беларусь, так і Закону “Аб грамадскіх аб’яднаньнях”.
Як стала вядома ўчора, прызначана дата разгляду скаргі заснавальнікаў грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна” на адмову ў рэгістрацыі ў Вярхоўным судзе. Праваабаронцы запрашаюць прадстаўнікоў грамадскасьці, партый і рухаў, журналістаў, ўсіх неабыякавых людзей прыняць удзел у судовым паседжаньні, якое адбудзецца ў 11-00 23 кастрычніка і падтрымаць права грамадзян Беларусі на свабоду аб’яднаньняў.