Артур Фінькевіч знаходзіцца пад вартай
https://spring96.org/be/news/18726
2007
2007-10-13T14:53:00+0300
2007-10-13T14:53:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Юнак знаходзіцца ўвесь час у адным пакоі, усе яго дзеяньні кантралююцца міліцыянтамі. Акрамя гэтага, у Артура Фінькевіча забралі мабільны тэлэфон, што зьяўляецца прамым парушэньнем яго правоў.
Нагадаем, што Артур адбывае два гады “хіміі” за палітычнае графіці падчас выбарчай кампаніі.