КДБ Беларусі вынес афіцыйнае папярэджаньне лідэру Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку -- "у сувязі з магчымай здрадай дзяржаве"
5 лістапада лідэр Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і быў схоплены прадстаўнікамі КДБ у цывільным каля амбасады ЗША у Мінску. Анатоль Лябедзька быў дастаўлены ў КДБ, дзе яго азнаёмілі з пратаколам афіцыйнага папярэджаньня. Усё было зафіксавала відэакамерай КДБ. Праз гадзіну Анатоля Лябедзьку адпусьцілі.
"Гэта быў сілавы захоп. На мяне накінуліся чатыры аператыўніка, апранутыя ва ўсё чорнае. Мяне гвалтам запіхалі ў машыну", - паведаміў Лябедзька на экстранай прэсавай канфэрэнцыі 5 лістапада.
У пратаколе офіцыйнага папярэджаньня сказана: “Грамадязніну Лябедзьку абвяшчаецца, што ён выкліканы ў органы дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Белаурсь у сувязі з атрыманымі ў ходзе аператыўна-росшукавай дзейнасьці дзейнасьці матэрыяламі пра характар яго канфедэнцыйных кантактаў з замежнымі грамадзянамі, якія зьўляюцца разьведчыкамі альбо падазраванымі ў далучанасьці да замежных сьпецслужбаў, а таксама дадзенымі пра яго фінансавую залежнасьць ад заходніх спонсараў, што сьведчыць пра магчымыя спробы ўцягненьня яго ў супрацьпраўную дзейнасьць, і ў далейшым можа прывесьці да зьдзяйсьненьня ім злачынства, прадугледжанага арт.356 (здрада Дзяржаве) Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь. Так, у 1998 году пры пасрэдніцтве аташэ па пытаньнях абароны амбасады ЗША ў Беларусі Д.Холачака, кадравага вайсковага разьведчыка. А.Лябедзька прайшоў двухтыднёвую стажыроўку ў Еўрапейскім цэнтры па пытаньнях дасьледваньня бясьпекі ім.Дж. Маршала (ФРГ, Г.Гарміш-Партэнкірхен), які актыўна выкарыстоўваецца сьпецслужбамі заходніх краінаў для правядзеньня разьведвальнай дзейнасьці супраць Рэспублікі Беларусь. Падцьвярджаньнем гэтаму зьяўляецца факт арышта ў 2001 годзе і прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці за шпіянаж супрацоўніка Цэнтра Крыстафера Леца.
Атрыманыя ў працэсе працы па пасольскай рэзентуры ЦРУ США ў Беларусі матэрыялы ўказваюць, што А.Лябедзька пастаянна кантактуе з супрацоўнікамі палітычнага аддзела дыпламатычнай місіі (Дж.Богнер, М.Фунгард), далучанымі да сьпецслужбаў ЗША. Менавіта яны неаднаразова атрымлівалі ад А.Лябедзькі інфармацыю пра ўнутрыпалітычных працэсах ў рэспубліцы.
Выяўлена, што знаходжаньне А.Лябедзькі на тэрыторыі амерыканскай амбасады па працягласьці адрозьніваецца ад знаходжаньня там іншых беларускіх грамадзянаў, і звычайна складае не менш гадзіны. Пры гэтым суправаджаючыя Лябедзьку асобы, як правіла, пакідаюць дыпламатычную місію праз 10-15 хвілінаў.
Таксама зафіксаваны шэраг кантактаў А.Лябедзькі з главой Кансультатыўна-назіральніцкай групы (КНГ) АБСЕ Х.-Вікам (былы дырэктар БНД), у працэсе якіх дыпламат атрымліваў ад беларускага грамадзяніна разнастайную інфармацыю па пытаньнях сацыяльна-палітычнага становішча ў краіне. (...) Кантакты А. Лябедзькі з далучанымі да дзейнасьці сьпецслужбаў грамадзянінам Рэспублікі Польшчы. П.Казанецкім насілі характара справаздачаў перад замежнікам пра палітычную сітуацыю ў Беларусі. (...) Шэрагу замежных грамадзянаў (Дж.Богнер. М.Фунгард, М. Плавец, П. Казанецкі і інш.) з якімі актыўна кантактаваў А. Лябедзька, за дзейнасьць, якая наносіць шкоду нацыянальным інтарэсам нашай краіны закрыты ўезд ў рэспубліку і краіны СНГ. У 2002 годзе А.Лябедзька актывізаваў свае наведваньні замежных дыппрадстаўніцтваў (толькі ў пасольства ЗША больш 15 візітаў). (...)
На ажыцьцяўленьне сваёй дзейнасьці А. Лябедзька таксама атрымлівае арганізацыйную і матэрыяльную падтрымку ад аднаго з функцыянераў Міжнароднай Лігі правоў чалвека Кэтрын Фітцпатрык, далучанай да дзейнасьці сьпецслужбаў”.
Абвінавачваньні КДБ грунтуюцца на публікацыях, у якіх сьцярджаецца, што Лябедзька атрымліваў заходнюю дапамогу. У пратаколе папярэджаньня КДБ спасылаецца на артыкул лідэра Народнай Грамады Міколы Статкевіча, дзе сказана пра тое, што Лябедзька атрымлівае штомесяц у амбасадзе ЗША да 1500 даляраў.
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька назваў абвінавачаньні "вяртаньнем да сталінскага абсурду".
У заяве, распаўсюджанай прэсавай службай КДБ, гаворыцца, што Анатоль Лябедзька можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці па арт.356 КК РБ ( да 15 гадоў пазбаўленьня волі).