viasna on patreon

Адміністратыўная справа супраць актывісткі Моладзі БНФ Аляксандры Клімовіч адпраўленая на дапрацоўку

2007 2007-09-24T16:56:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

21 верасьня ў Ленінскім судзе гораду Менску адбыўся суд па справе Аляксандры Клімовіч, якая была затрыманая падчас летніку моладзі БНФ.

Напрацягу разгляду справы быў зачытаны пратакол, які складаўся івацэвіцкімі міліцыянтамі, заслуханы паказаньні сьведкаў з боку абароны, выказаў сваю пазыцыю адвакат. Ніхто зь міліцыянтаў, якія складалі пратакол, на суд не прыехалі. У пратаколе адсутнічалі зьвесткі нейкага сп. Дулі, які фігураваў у справе, як галоўны сьведка. Таму судзьдзя ня здолела запрасіць яго на паседжаньне. У выніку, справа адпраўленая на дапрацоўку ў Івацэвічы, дзе й павінны адбыцца суд, калі віна Аляксандры Клімовіч будзе даказаная.

Нагадаем, што моладзевы летнік быў разагнаны мясцовай міліцыяй, якая адвезла ўсіх прысутных на "аўтазаку" у Івацэвіцкі райаддзел міліцыі, дзе былі складзеныя пратаколы па арт. 17.1 КаАП РБ - дробнае хуліганства. Напрацягу гэтага тыдня адбудзецца яшчэ чатырнаццаць працэсаў над сябрамі моладзі БНФ.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства