viasna on patreon

Актывіст Моладзі БНФ Кастусь Грахаў пакараны 10 суткамі арышту

2007 2007-09-24T16:13:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі моладзевага актывіста 23 верасьня ў цэнтры Менску і папрасілі паказаць рэчы. У торбе знайшлі каля 100 налепак з заклікам да ўдзелу ў Еўрапейскім маршы, запланаваным на 14 кастрычніка. У Цэнтральным РАУС сталіцы на Кастуся Грахава склалі адміністратыўны пратакол па ч.1 арт. 23.34 КаАП РБ - парушэньне устаноўленага парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў, да суду хлопец утрымліваўся ў сьпецпрыемніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна.

Сёньня судзьдзя Цэнтральнага райсуду сталіцы Паўлючук Тацяна прызнала актывіста Моладзі БНФ Кастуся Грахава віноўным у зьдзейсьненым правапарушэньні і пакарала арыштам тэрмінам 10 сутак. Як звычайна, сьведкамі ў судовым паседжаньні выступілі міліцыянты, якія праводзілі затрыманьне актывіста, гэта - супрацоўнікі Палка міліцыі спецыяльнага прызначэньня (ПМСП) Завадскі С.Л. і Купраёнак Е.П. Безумоўна, суд не знайшоў падставаў сумнявацца ў іх сьведчаньняў.

Тэрмін арышту Кастуся Грахава заканчваецца 3 кастрычніка ў 14-30.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства