Менск: судзяць за ўлёткі
https://spring96.org/be/news/18357
2007
2007-09-24T12:03:52+0300
2007-09-24T12:03:52+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У судзе Ленінскага раёну будуць судзіць Віталя Ціхановіча, Аліну Гладкую і Леаніда Навіцкага. У судзе Цэнтральнага раёну –Кастуся Графава.
На В.Ціхановіча, А.Гладкую, Л.Навіцкага і К.Графава склалі пратаколы за заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі. За гэта іх могуць пакараць штрафам ці арыштам на тэрмін да 15 сутак.
Супрацоўнікі МУС затрымалі іх у розных месцах Менску. У часе дагляду асабістых рэчаў міліцыянты знайшлі ўлёткі з заклікам ўдзельнічаць у Эўрапейскім Сацыяльным маршах.
Арганізатары Эўрапейскага маршу падалі ў Менгарвыканкам заяву з просьбай дазволіць правесьці акцыю 14 кастрычніка. Сацыяльны марш плянуюць правесьці 4 лістапада.