viasna on patreon

Amnesty International выказвае занепакоенасць пераследам маладзёвых актывістаў у Беларусі

2007 2007-08-26T20:28:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Беларусь: пераслед беларускіх моладзевых актывістаў узмацняецца

Amnesty International” глыбока занепакоеная паведамленнямі, што за апошнія тыдні пераслед, затрыманні й арышты моладзевых актывістаў беларускімі ўладамі сталі больш частымі. Арганізацыя ўпэўненая, што ўціск з’яўляецца складовай часткай працягваючыхся спробаў урада запалохваць і чыніць перашкоды маладзёвым актывістам і ўсёй грамадзянскай супольнасці ў карыстанні правамі на свабоду сходаў, асацыяцый і выказванняў. 

Паводле атрыманай інфармацыі, за апошнія шэсць тыдняў болей за тузін маладзёвых актывістаў былі асуджаныя на 7-15 дзён турмы па артыкулах адміністратыўнага і крымінальнага кодэкса, і нашмат болей асоб былі затрыманыя або падвергліся нападам з боку беларускіх спецслужбаў. 

Зусім нядаўна, 16 жніўня, на штомесячнай акцыі грамадскай салідарнасці з палітзняволенымі і “зніклымі” асобамі ў цывільным быў затрыманы вядомы маладзёвы актывіст Мікіта Сасім. Паводле атрыманай інфармацыі Мікіту Сасім схапілі, заламалі яму рукі і сілком зацягнулі ў машыну. Ён сцвярджае, што яго білі па спіне і нагах і пагражалі збіццём. Ён быў звезены з месца падзей у невядомым накірунку. 

Двое сяброў Мікіты Сасіма, якія спрабавалі прадухіліць яго затрыманне, падвергліся атацы асоб у цывільным. На дадзены момант адна з іх, 18-гадовая Таццяна Цішкевіч, знаходзіцца ў шпіталі з дыягназам “лёгкая чарапная траўма”. 

Месцазнаходжанне Мікіты Сасіма было няясным да наступнага дня, калі было абвешчана, што ён утрымліваецца ў Цэнтральным РУУС г. Мінска. 20 жніўня суд Цэнтральнага раёна г. Мінска асудзіў яго на 10 дзён адміністратыўнага арышту за дробнае хуліганства (артыкул 17.1 Адміністратыўнага кодэкса). 

Amnesty International” вядома, што артыкул 17.1 Адміністратыўнага кодэкса ўсё часцей выкарыстоўваецца беларускімі ўладамі для затрымання і арышту маладзёвых актывістаў. Многія з тых, хто трапілі за краты за апошнія шэсць тыдняў, абвінавачваліся па гэтым артыкуле. У выпадку Мікіты Сасіма й іншых былі скарыстаныя абвінавачванні ў нецэнзурнай лаянцы. 

У іншым асобным выпадку 27 ліпеня апазіцыйны маладзёвы лідэр Франак Вячорка, (які ў леташнім красавіку наведаў прагляд фільмаў у Лондане), і Яраслаў Грышчэня былі затрыманыя на Плошчы Незалежнасці ў цэнтры Мінска. Міліцыя не дазволіла людзям правесці шэсце ў гонар сямнаццатай гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. 

Паводле паведамлення, міліцыя ачапіла плошчу і затрымала ля тузіна актывістаў, уключаючы старшыню Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Анатоля Лябедзьку і намесніка старшыні Беларускага Народнага Фронта Віктара Івашкевіча. Большасць затрыманых былі вызваленыя праз некалькі гадзін, але два з іх, Франак Вячорка і Яраслаў Грышчэня, былі пакінутыя. Абодва атрымалі абвінавачванні па артыкуле 17.1 Адміністратыўнага кодэкса. 30 ліпеня суд Заводскага раёна г. Мінска асудзіў Франака Вячорку да сямі дзён арышту. У той жа дзень суд Ленінскага раёна г. Мінска прысудзіў Яраславу Грышчэню пятнаццаць дзён арышту. 

Улады таксама працягваюць затрымліваць і судзіць актывістаў па артыкуле 193.1 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя або ўдзел у дзейнасці незарэгістраванага аб’яднання), які быў уведзены ў Крымінальны кодэкс у снежні 2005 як частка серыі паправак, увёўшых пакаранні за арганізацыі грамадзянскай супольнасці й іншую адкрытую крытыку ўрада напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку 2006. У лістападзе старшыня апазіцыйнай маладзёвай арганізацыі “Мадады Фронт” і вязень сумлення Зміцер Дашкевіч, які стаў цэнтрам кампаніі моладзі “Amnesty International” па ўсім свеце, быў асуджаны на паўтары гады зняволення па гэтым артыкуле. 7 жніўня следчыя прад’явілі абвінавачванні па тым жа артыкуле яшчэ тром сябрам гэтай арганізацыі. Калі іх прызнаюць вінаватымі, васемнаццацігадовыя Наста Азарка і Яраслаў Грышчэня, а таксама шаснаццацігадовы Іван Шыла могуць быць аштрафаваныя або асуджаныя да турэмнага зняволення на тэрмін да двух гадоў. 

“Amnesty International” заклікае беларускія ўлады спыніць выкарыстанне Адміністратыўнага кодэкса для зняволення моладзевых актывістаў за мірнае праяўленне сваіх правоў на свабоду сходаў, аб’яднанняў і выказванняў. Больш за тое, арганізацыя заклікае беларускія ўлады неадкладна пераглядзець законы, пастановы і практыкі датычныя рэгістрацыі й дзейнасці НДА, у прыватнасці артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса, і забячпечыць іх адпаведнасць з міжнародным заканадаўствам. 

24 ліпеня 2007 Камітэт па правах чалавека ААН устанавіў, што ліквідацыя  ўладамі недзяржаўнай арганізацыі “Вясна” ў 2003 годзе з’яўляецца парушэннем артыкула 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Камітэт заклікаў Беларусь перарэгістраваць арганізацыю і прапанаваць кампенсацыю яе ўдзельнікам; на дадзены момант заяўка па рэгістрацыі снаходзіцца ў стадыі разгляду. Беларускія ўлады прымуць рашэнне 24 жніўня. 

“Amnesty International” хацела б нагадаць беларускім уладам аб іх абавязках паводле міжнароднага заканадаўства, уключаючы артыкулы 19, 21 і 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, краінай-удзельніцай якога з’яўляецца Беларусь, і які гарантуе правы на свабоду выказванняў, сходаў і асацыяцый. Арганізацыя заклікае беларускія ўлады спыніць перашкоды, пераслед і запалохванне актывістаў грамадзянскай супольнасці, якія займаюцца непасрэдна прапагандай і абаронай правоў чалавека ў Беларусі.
 

Публічны дакумент

**************************

Для атрымання дадатковай інфармацыі звяртайцеся, калі ласка, ў прэс-службу “Amnesty International” у Лондане, Велікабрытанія, па тэлефоне +44 20 7413 5566 

Amnesty International, 1 Easton St., London WC1X 0DW.   

Вэб: http://www.amnesty.org

Апошнія праваабарончыя навіны можна знайсці на: http://news.amnesty.org.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства