Суд над актывісткай незарэгістраванага “Маладога фронту” Настай Азаркай прызначаны на 4 верасня.
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, у судзе Нясвіжскага раёна 4 верасня будзе разглядацца крымінальная справа Насты Азаркі, узбуджаная па артыкулу 193.1 КК РБ (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Суддзя М. Дунаева.
Нагадаем, што напачатку ліпеня ў сродках масавай інфармацыі паведамлялася аб вылучэньні ў асобную вытворчасцьць матэрыялаў на моладзевую актывістку Насту Азарку, якія былі накіраваны на разгляд пракурора Мінскай вобласьці. Яшчэ 5 сакавіка 2006 года ў дачыненьні да Насты Азаркі ўзбуджалася крымінальная справа па арт. 193.1 КК РБ (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Але тады справа была спыненая.
Дакладныя даты судоў над двума іншымі маладафронтаўцамі — Яраславам Грышчэням і Іванам Шылам верагодна стануць вядомыя напрацягу дзвух бліжэйшых дзён