У Ждановічах адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў
https://spring96.org/be/news/17896
2007
2007-08-20T13:01:31+0300
2007-08-20T13:01:31+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У гандлёвым цэнтры Ждановічы ў павільёне “Сьвет моды” адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў. Мітынг быў справакаваны некалькімі супрацоўнікамі падатковай інспэкцыі, якія зрабілі ў адной прадпрымальніцы кантрольную закупку і пасьля намагаліся сканфіскаваць у яе футры на буйную суму грошай.
Гэта выклікала абурэньне сярод гандляроў, і яны кінуліся бараніць жанчыну. Ахова рынку выклікала міліцыю, аднак міліцыянты не змаглі даць рады натоўпу, які налічваў прыблізна дзьве сотні чалавек. Прадпрымальнікі паведамілі, што пачулі па рацыі, як міліцыянты прасілі паслаць ім на дапамогу спэцназ.