У Івацэвічах затрыманы ўдзельнікі летніку
https://spring96.org/be/news/17887
2007
2007-08-17T16:40:03+0300
2007-08-17T16:40:03+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёньня зраніцы 15 сябраў моладзі БНФ накіраваліся на электрычцы ў Івацэвічы, адкуль плянавалася ехаць у Койданава. Калі моладыя людзі прыехалі на вакзал у Івацэвічах, да іх адразу падышлі супрацоўнікі міліцыі і, паведаміўшы, што "быў скрадзены мабільны тэлефон", перапісалі пашпартныя зьвесткі ўсіх удзельнікаў мерапрыемтсва. Сябра моладзі і Партыі БНФ Аднрусь Ігнатовіч затрыманы і зараз знаходзіцца ў міліцэйскай машыне. Пакуль яго не адпускаюць.