viasna on patreon

На падставе “лістоў ад вэтэранаў” скасаваная рэгістрацыя дэмакратычных кандыдатаў А. Дабравольскага і В. Палевіковай (Радыё Свабода)

2004 2004-10-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выбарчыя камісіі 95-й і 96-й менскіх акругаў 11 кастрычніка скасавалі рэгістрацыю кандыдатаў ад АГП Валянціны Палевіковай і Аляксандра Дабравольскага. Палевікова і Дабравольскі тлумачаць гэтыя дзеяньні выбарчых камісіяў замовай ўладаў і зьбіраюцца абскарджваць рашэньні акруговых камісіяў у ЦВК.

Паседжаньні камісій 95-й і 96-й акругаў праходзілі адначасова, у суседніх кабінэтах адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Менску.

У камісію 96-й акругі нібыта прыйшлі некалькі зваротаў вэтэранаў з паведамленьнямі, што нейкія маладыя людзі раскідвалі па паштовых скрынях ўлёткі Дабравольскага, а разам зь ёю ўлётку "Скажы Лукашэнку – не!" і газэту "Неделя" з антыпрэзыдэнцкім зьместам.

Страшыня камісіі Мікалай Білін заявіў, што ў выходныя была праведзеная праверка сябрамі камісіі, і “факты пацьвердзіліся”. У гэтых фактах камісія заўважыла парушэньне закону: подкуп выбарчцаў, перавышэньне сумаў, выдзеленых на агітацыю, і распаўсюд ананімных матэрыялаў.

Спадар Дабравольскі зазначыў, што давераныя асобы раздавалі толькі ягоныя ўлёткі, але і распаўсюд матэрыялаў да рэфэрэндуму, у тым ліку легальных газэт не зьяўляецца крыміналам. Тым больш, што камісія гэтак і не высьветліла, хто ж распаўсюджваў гэтыя матэрыялы.

А. Дабравольскі ўжо меў адно папярэджаньне, і старшыня камісіі Мікалай Білін прызнаў, што яго "наверсе" паўшчувалі за тое занадта лібэральнае рашэньне адносна спадара Дабравольскага. Гэтым разам камісія дзейнічала больш жорстка. Члены камісіі большасьцю галасоў скасавалі рэгістрацыю апазыцыйнага кандыдата.

Аляксандар Дабравольскі і ягоныя давераныя асобы выказалі ўпэўненасьць, што гэта правакацыя на замову ўладаў.

На Валянціну Палевікову таксама быццам бы прыйшлі лісты выбаршчыкаў, якія даказвалі, што яна нібыта распаўсюджвала ля Чэрвеньскага рынку газэту "Народная воля" са сваім партрэтам. Камісія палічыла гэта перавышэньнем выдзеленых сродкаў на агітацыю і подкупам выбарцаў.

Валянціна Палевікаова ўпэўненая, што ўлады правялі ў акругах апытаньні, і калі ўбачылі вынікі, то каб не дапусьціць абраньня яе і Дабравольскага пайшлі на неправамернае скасаваньне іх рэгістрацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства