Супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух сяброў моладзевай арганізацыі “Задзіночаньне беларускіх студэнтаў” за распаўсюд улётак з заклікам да студэнтаў не ўдзельнічаць у датэрміновым галасаваньні
https://spring96.org/be/news/1776
2004
2004-10-12T10:00:00+0300
2004-10-12T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяржука Семянюка і Васіля Лепеша затрымалі 11 кастрычніка ў двары дома, дзе месьціцца офіс арганізацыі. Гэта быў міліцыянт, які нёс службу каля плоту Латвійскай амбасады. Ён выклікаў патрульную машыну. У хлопцаў у заплечніках знайшлі каля дзьвюх сотняў улётак, на якіх вялізнымі літарамі напісана: “Не заганяйся!”, а таксама заклік не ўдзельнічаць у датэрміновым галасаваньні. Міліцыянты патлумачылі юнакам, што не дапусьцяць, каб гэтыя ўлёткі трапілі па прызначэньні.
Хлопцаў даставілі ў раённае ўпраўленьне ўнутраных справаў Савецкага раёну. Іх абвінавачваюць у адміністрацыйным правапарушэньні (хутчэй за ўсё гэта будзе арт. 172.3 КаАП РБ – распаўсюд друкаваных выданьняў без выходных дадзеных).