Супраць Насты Азаркі ўзбуджана крымінальная справа
https://spring96.org/be/news/17571
2007
2007-07-17T13:30:26+0300
2007-07-17T13:30:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/azarka-nasta.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Напачатку ліпеня ў сродках масавай інфармацыі паведамлялася, што следчы Мінскай абласной пракуратуры Вітольд Аляксееў, вылучыў у асобную вытворчасцьць матэрыялы на моладзевую актывістку Насту Азарку, якія накіраваны на разгляд пракурора Мінскай вобласьці.
Варта нагадаць, што 5 сакавіка 2006 года ў дачыненьні да Насты Азаркі ўзбуджалася крымінальная справа па арт. 193.1 КК РБ (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Але тады справа была спыненая. Сёньня, як стала вядома ПЦ “Вясна”, супраць актывісткі крымінальную справу ўзбудзілі йзноў па таму ж самаму артыкулу Крымінальнага кодэксу РБ. Першы допыт Азаркі павінен адбыцца ў пятніцу.