viasna on patreon

Прысуд па справе Кастуся Лукашова пакуль не абвешчаны

2007 2007-07-11T12:45:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lukashou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Сёньня ў 11-30 ў судзе Ленінскага раёну сталіцы павінен быць абвешчаны прысуд па крымінальнай справе актывіста Кастуся Лукашова.

Нагадаем, што ўчора дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў пакараць грамадскага актывіста двумя гадамі ўмоўнага зьняволеньня.

Аднак, як стала вядома ПЦ “Вясна”, судовае паседжаньне, якое пачалося
са спазьненьнем на 20 хвілінаў, зьмяніла свой накірунак. Пракурор выказаў хадайніцтва, каб у якасьці дадатковага сьведкі выклікаць у суд супрацоўніка службы аховы правапарадку Міхаіла Грыба, які, нібыта, можа прадставіць дадатковыя зьвесткі па справе. Нягледзячы на выказаны пратэст з боку Кастуся Лукашова і ягонага адваката ў задавальненьні падобнага хадайніцтва, судзьдзя прыняла рашэньне падтрымаць яго і зрабіць перапынак на адну гадзіну.

Як паведамлялася раней, брат Вячаслава Сіўчыка актывіст Кастусь Лукашоў быў затрыманы яшчэ ў снежні 2006 года. Яму інкрымінавалі наезд аўтамабілем на супрацоўніка міліцыі, калі Лукашоў хацеў забраць брата Вячаслава з менскага шпіталю. Затым 20 лютага 2007 года К.Лукашоў быў прызнаны судом Ленінскага раёна сталіцы вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 364 КК РБ (гвалт у дачыненні супрацоўніка міліцыі пры выкананьні ім службовых абавязкаў). Яго прысудзілі да двух гадоў умоўнага зняволеньня з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады. Аднак 3 красавіка калегія Менскага гарадскога суду адмяніла гэтае рашэнне суду ў сувязі з скаргай адваката. Абарона лічыць, што ў дзеяньнях Лукашова адсутнічае склад злачынства. Таму справа Лукашова была накіраваная на паўторны разгляд.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства