Амністыя адкладаецца на больш позні тэрмін
https://spring96.org/be/news/17335
2007
2007-06-25T16:23:49+0300
2007-06-25T16:23:49+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праект закону аб амністыі ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца ў адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі. Пра гэта, як паведамляе “Радыё Свабода”, сёньня паведаміў міністар унутраных справаў Уладзімір Навумаў, выступаючы ў «палаце прадстаўнікоў».
Прычыну затрымкі міністар патлумачыў так: “У прэзыдэнцкай адміністрацыі няма паразуменьня па дакладным вызначэньні некаторых катэгорыях грамадзянаў, якія могуць трапіць пад амністыю”.
Зь якімі катэгорыямі ў адміністрацыі няма яснасьці – міністар не ўдакладніў.
Раней на падставе неафіцыйных крыніцаў паведамлялася, што амністыя будзе прымеркаваная да 3 ліпеня – афіцыйнага дзяржаўнага сьвята Рэспублікі Беларусь.