viasna on patreon

У Польшчы створана грамадская ініцыятыва "Sos Гродна!"

2007 2007-06-25T14:40:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта было абвешчана ў нядзелю, 24 чэрвеня, падчас прэс-канферэнцыі ў Беластоку. Сёння, 25 чэрвеня, тамтэйшая гарадская Рада мае прыняць адмысловую пастанову аб захаванні агульнай гісторыка-культурнай спадчыны еўрарэгіёну “Нёман”, якая нішчыцца ў Гродна.

Па запрашэнні кіраўніцтва Беластоку адбыўся візіт беларускай дэлегацыі ў складзе прадстаўнікоў руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча, Ігара Лялькова, Паўла Мажэйкі, а таксама кіраўніка гродзенскай абласной арганізацыі партыі БНФ Сяргея Мальчыка на святкаванне дзён гэтага польскага горада.
Падчас сустрэч прадстаўнікоў руху “За Свабоду” з прэзідэнтам Беластоку Тадэвушам Трускаляскім, дэпутатам польскага Сэйму, кіраўніком партыі “Грамадзянская платформа” у Падляшскім ваяводстве Робертам Тышкевічам, а таксама іншымі мясцовымі палітыкамі былі абмеркаваныя сумесныя праекты Гродзеншчыны і Беласточчыны. Асобнай тэмай сустрэч стала правядзенне сумеснай польска-беларускай кампаніі ў абарону гістарычнай спадчыны Гродна, паведамляе сайт лідэра руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча..
Дэпутат польскага сейму Роберт Тышкевіч ужо зрабіў запыт міністру культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы наконт захадаў, якія можа прыняць Польшча ў справе абароны агульнай гістарычнай спадчыны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства