viasna on patreon

Падрабязнасці пра палітычную правакацыю на БТ

2007 2007-06-25T11:03:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У чатырох актывістаў беларускай апазыцыі, якія навучаюцца ў Польшчы, на мытні сканфіскаваны  два наўтбука з электроннымі дапаможнікамі па тэрарызме", - паведаміў у нядзелю Першы нацыянальны  тэлеканал.

Па дадзеных тэлеканала, ва ўтоеных файлах, выяўленых у ноўтбуку аднаго з затрыманых, нахадзілася электронная энцыкляпэдыя мін і выбухоўнікаў, "Настольная кніга тэрарыста", матэрыялы па правядзеньні тэрактаў, а таксама кніга "100 спосабаў самагубства". Аб зьмесьце другога наўтбука, вынятага ў затрыманых, нічога не паведамляецца.

Як паведамляе "Інтэрфакс", па факце выяўленьня электронных дапаможнікаў па тэрарызьме на беларуска-польскай мяжы былі затрыманыя прэс-сакратар апазыцыйнай незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Барыс Гарэцкі, актывіст Гарадзенскагай філіі МФ і двое чальцоў Партыі БНФ.

Як паведаміў Праваабарончаму цэнтру “Вясна”кіраўнік навополацкай філіі “Моладзі БНФ” Аляксей Трубкін” дзяржаўны тэлеканал недабрасумленна выкарыстаў у сваім паведамленьні састарэлыя звесткі. Ноўтбукі сапраўды былі затрыманыя на мытні ў Брузгах, але яшчэ  ў снежні мінулага году. Дагэтуль вядзецца перапіска з мытняй і пракуратурай аб іх вяртаньні законным уладальнікам. Пра новыя затрыманьні Барыса Гарэцкана і іншых актывістаў нічога невядома. Тэлефон прэсавага сакратара Маладога фронту Барыса Гарэцкага пакуль не адказвае, верагодна ён зараз знаходзіцца ў Страсбургу, дзе прымае ўдзел у міжнароднай канфэрэнцыі няўрадавых арганізацыяў пры Радзе Эўропы.

Навошта было патрэбна рабіць такую інфармацыйную правакацыю – невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства