viasna on patreon

Хто аўтар "інструкцыі" для кандыдатаў?

2004 2004-09-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тэлеканал "Лад" адмаўляецца трансляваць тэлевыступ кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячоркі ў дзень яго запісу, - паведаміла прэс-служба партыі. Гэта супярэчыць "інструкцыі", якую кожнаму кандыдату выдалі ў акруговых выбарчых камісіях: пункт 2 гэтага дакумента сцвярджае, што запіс тэлепрамовы кандыдата павінен адбывацца ў дзень трансляцыі. Між тым, як стала вядома прэс-службе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", інструкцыя нікім не падпісаная.
У Цэнтрвыбаркаме, куды кандыдаты звярнуліся па тлумачэнні, ім заявілі, што дзень і час трансляцыі вызначае само тэлебачанне. Прадстаўнікі Цэнтральнай выбарчай камісіі паведамілі таксама, што ніякай "інструкцыі" ЦВК не выпускала. Супрацоўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, са свайго боку, таксама не бяруць на сябе адказнасці за "няправільны" інструктаж кандыдатаў.

Сябра ЦВК з дарадчым голасам ад партыі БНФ Алесь Бяляцкі рыхтуе афіцыйны запыт на гэты конт да кіраўніцтва Цэнтральнай камісіі па правядзенні выбараў і рэферэндумаў, паевдаміла прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства