viasna on patreon

21 верасьня ў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньню рэспубліканскага рэферэндума пачаўся разгляд скаргаў на адмовы ў рэгістрацыі ў дэпутаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

2004 2004-09-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незарэгістраваныя кандыдаты яшчэ маюць магчымасьць абскардзіць рашэньне ЦВК ў Вярхоўным судзе Беларусі на працягу трох дзён.

У першай палове дня было разгледжана 15 скаргаў на нерэгістрацыю з Гродзенскай вобласьці, з іх задаволена – адна. У другой палове даня разглядаліся скаргі па Мінскай вобласьці. З 14 скаргаў па Мінскай вобласьці задаволена 5.

Задаволена:

1.Скарга Чэрвоненка В.Б на рашэньне акружной выбарчай камісіі Ваўкавыскай выбарчай акругі № 50.

Перанесены разгляд скаргі:

1. На 25 верасьня перанесены разгляд скаргі Раманчука Яраслава на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Гродненскай-Паўночнай выбарчай акругі № 53.

Прычына адмовы ў рэгістрацыі Я. Раманчука была ў тым, што Я. Раманчук быццам бы не ўказаў у дэкларацыі наяўнасьць аўтамабілю. Але Я. Раманчук прадставіў дакумент, што аўтамабіль быў прададзены 27 сьнежня 2002 года, такім чынам з гэтага часу ён не зьяўляецца гаспадаром транспартнага сродку.

Не задаволеныя скаргі:

1. Скарга Істоміна Юрыя на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Гродненскай Занёманскай выбарчай акругі №51.

Прычына нерэгістрацыі – неадпаведныя дадзеныя пра месца працы. Працуе юрысконсультам, але не ўказаў, што адначасова зьяўляецца індывідуальным прадпрымальнікам; перадвыбарчая агітацыя падчас збору подпісаў.

2. Скарга Масько Раісы на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Гродненскай-Занёманскай акругі №51.
3. Скарга Іванчыка Анатоля на рашэньне на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Гродненскай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 52.Прычына нерэгістрацыі – недакладныя зьвескі ў дэкларацыі, неправільна ўказаны памер пенсіі.
4. Скарга Мілашэўскага Віталя рашэньне на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Гродненскай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 52. Прычына нерэгістрацыі ў падпісных лістах фігуравалі адначасова подпісы жыхароў Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў.
5. Скарга Гавіна Тадэвуша на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Гродненскай сельскай выбарчай акругі №54. Прычына нерэгістрацыі – больш 15% подпісаў прызнаныя недакладнымі. Тадэвуш Гавін заявіў: “Я настойваю на тым, што падлік подпісаў быў сфальсіфікаваны. Гэта палітычны заказ. На людзей аказваўся ціск. Сябры камісіі прыходзілі да людзей у суправаджэньні участковага і старшыні сельскага Савета. Людзей прымушалі ставіць подпісы па чыстымі бланкамі”.

На прыканцы Т. Гавін зьвярнуўся да старшыні ЦВК Людзіі Ярмошынай: “Вы сфальсіфікуеце і парламенцкія выбар і рэферэндум”.

6. Скарга Сташкевіча Івана на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Іўеўскай выбарчай акругі №55. Прычына нерэгістрацыі – недакладная зьвесткі пра даходы.
7. Скарга Скрабца Сяргея на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Лідскай градской выбарчай акргуі №56. Прычына нерэгістрацыі – недакладныя зьвесткі ў дэкларацыі.
У сваім выступе Сяргей Скрабец адзначыў, што “зьвяртацца да сумленьня сябраў ЦВК, тое самае, што спрачацца з выканаўцам прысуду. Рашэньне падрыхтаванае”.

8. Скарга Ярмолы В. на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Лідскай гарадской выбарчай акругі №56.
9. Скарга Судніка Станіслава на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Лідскай сельскай выбарчай акруі №57. Прычына нерэгістрацыі – больш 15% подпісаў прызнаныя недакладнымі.
10. Скарга Яшкава Мікалая на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Слонімскай выбарчай акругі №60. Прычына нерэгістрацыі – не ўказаў, што зьяўляецца індывідуальным прадпрымальнікам. У сваім выступе Яшкаў Мікалай адзначыў: “Мне адмовілі ў кансультацыі ў Слонімскай выбарчай камісіі. Сказалі, што ніякіх кансультацый не даюць”.
11. Скарга Шэга Івана на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Слонімскай выбарчай акругі №60. Прычына нерэгістрацыі – больш 15% подпісаў прызнаныя недакладнымі. Сябра ЦВК з правам дарадчым голосу Алесь Бяляцкі сказаў па скарўе Шэга І.: “Рэгістрацыя Івана Шэгі стаіць на мяжы. Тут подпісу аднаго чалавека дастаткова, каб былі 15% для яго рэгістрацыі. Таму я хацеў бы папрасіць аднесьціся да яго справы больш уважліва. Яму не далі магчымасьці азнаёміцца з падпіснымі лістамі і перакнацца ў тым, што быў парушаны парадак збору подпісаў. Таксама спадар Шэга сьвярджае, што ў працэсе праверкі подпісаў аказваўся ціск на выбаршчыкаў. Гэта ставіць пад сумненьне тое рашэньне, якое прыняла акружная выбарчая камісія.Таму я прасіў бы правесьці больш поўную праверку. Можа быць адзін подпіс вырашыць лёс паважанага ў раёне чалавека – дэпутата Гарадскога Савета, доктар, якога ўсе ведаюць. Нерэгістрацыя спадар Шэгі ёсьць праява палітчынай волі мясцовага кіраўніцтва, а можа быць і не толькі мясцовага”.
12. Скарга Урбановіча Генадзя на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Слонімскай выбарчай акругі №60. Прычына нерэгістрацыі – больш 15% подпісаў прызнаныя недакладнымі. У сваім выступе Урбановіч Генадзь сьцвярджаў, што на сябраў яго ініцыятыўнай групы аказваўся ціск з боку выбарчай камісіі.
13. Скарга Кручкоўскага Тадэвуша на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Шчучынскай выбарчай акругі №62. Прычына нерэгістрацыі – больш 15% подпісаў прызнаныя недакладнымі. У сваім выступе Кручкоўскі Тадэвуш заявіў: “Лічу, што з самага пачатку вядзеньня выбрчай кампаніі не было прадстаўлена роўных умоваў для кандыдатаў. Не прадстаўлялася інфармацыя юрыдычнага характару. Да таго ж лічу, што ў той выбарчай акрузе, якой зьяўляліся Шчучын і Воранава, дзе поводле перапісу польская нацыянальная меншасьць прадстаўляе 70% , было прынятае дыскрымінацыйнае рашэньне супраць мяне як прадстаўніка нацыянаьлнай меншасьці”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства