viasna on patreon

Гарадзенскія журналісты падалі заяўку на пікет

2004 2004-09-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 верасьня ў Гарадзенскі гарвыканкам пададзена заява на пікет, мэта якога — інфармаваць гараджан аб узмацненьні ціску на незалежную прэсу Беларусі. Заяву падаў ад імя сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў Павал Мажэйка. Паводле яго, падставай для яе стала адміністрацыйная справа супраць галоўнага рэдактара газэты “Биржа информации” Алены Раўбецкай. Яе абвінавачваюць у парушэньні патрабаваньняў артыкулу 5 Закону аб друку, якім не дапускаецца выкарыстаньне сродкаў масавай інфармацыі для распаўсюджваньня зьвестак, якія зьневажаюць гонар і годнасьць прэзыдэнта краіны, -- паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства